Памёр першы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч

9 декабря 2020

Сумная навіна прыйшла сёння днём. Не стала першага прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча. Ён пайшоў з жыцця на 85-м годзе. Спачуванне родным і блізкім беларускага палітыка выказаў Аляксандр Лукашэнка.

За жыццё Вячаслава Кебіча ўрачы змагаліся да апошняга. Пад назіраннем спецыялістаў і выконваючы ўсе загады медыкаў, у стацыянары ён правёў два тыдні.

У свой час, атрымаўшы інжынерную адукацыю, Вячаслаў Францавіч зрабіў кіраўніцкую кар'еру ў машынабудаўнічым комплексе. Займаўся партыйнай працай напачатку перабудовы. Быў намеснікам старшыні Савета Міністраў, старшынёй Дзяржплана БССР. У 1990 годзе палітык узначаліў беларускі ўрад. У снежні 1991 Кебіч быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пад Белавежскімі пагадненнямі аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У 1994 годзе на першых прэзідэнцкіх выбарах суверэннай Беларусі быў апанентам Аляксандра Лукашэнкі. Пайшоўшы з прэм'ерскай пасады, Вячаслаў Францавіч прысутнічаў на палітычным і дзелавым полі. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, узначальваў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Нягледзячы на відавочнае саперніцтва, пасля экс-прэм'ер пазіцыянаваў сябе прыхільнікам беларускай мадэлі развіцця, прапанаванай першым прэзідэнтам суверэннай краіны. Кебічу імпанаваў курс на ўмацаванне союзніцтва з Расіяй.

Пасля працы на высокай пасадзе кіраўніка ўрада палітык займаўся стваральнай дзейнасцю.