Знайсці адказы на спрэчныя пытанні можна падчас прамых тэлефонных ліній

4 сентября 2019

Напрамую да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца і ў гэту суботу.

У сталіцы 7 верасня з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў  Васіль Панасюк. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае  першы намеснік губернатара Ігар Макар. Прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.