Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях завяршыўся ў Портлендзе

21 марта 2016

Святлана Кудзеліч у бегу на 3000 метраў заняла адзінаццатае месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які завяршыўся ў амерыканскім Портлендзе. Адзначым, усе беларускія ўдзельнікі планетарнага першынства паказалі вынікі горшыя, чым месяц таму на чэмпіянаце Беларусі ў Магілёве. Выключэннем стаў папярэдні забег на 60 метраў з бар'ерамі Аліны Талай. Бар'ерыстка палепшыла вынік на тры мілісекунды.