Беларускія хакеісты ўступілі расіянам у чвэрцьфінале чэмпіянату свету сярод юніёраў

4 мая 2021
Юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі не ўдалося прабіцца ў паўфінал чэмпіянату свету. Трэці раз запар беларусы пакідаюць планетарны форум у першым раўндзе плэй-оф, уступаючы 0:3 па ходзе сустрэчы з расіянамі. Падапечныя Дзмітрыя Шульги здолелі вярнуцца ў гульню і ледзь не здзейснілі камбэк. Ілья Марозаў і Фёдар Нікалаеня скарацілі адставанне, аднак на большае сіл не хапіла. У заключным перыядзе расіяне, якія лічацца аднымі з фаварытаў чэмпіянату, вярнулі камфортную перавагу - 5:2 - і ідуць далей нашы ўсходнія суседзі.