Наталля Качанава прадставіла калектыву Акадэміі кіравання новага рэктара

23 мая 2018

Акадэміі кіравання плануюць прысвоіць асаблівы статус. Пра гэта сёння заявіла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, калі прадстаўляла калектыву ВНУ новага рэктара. На пасаду прызначаны Генадзь Пальчык. Паводле слоў Наталлі Качанавай, праца гэтай навучальнай установы заўсёды пад пільным кантролем усіх кіраўнікоў органаў улады і першым чынам Кіраўніка дзяржавы. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка будзе кожныя паўгода сустракацца з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ. Сярод задач новага кіраўніка: перагледзець праграмы, да прыкладу, больш часу надаць замежным мовам; распрацаваць падыходы, каго менавіта прымаць на навучанне; шукаць магчымасці для стажыровак і абмену вопытам з іншымі краінамі. Галоўнае - рыхтаваць высокапрафесійныя, адказныя і ініцыятыўныя кіраўніцкія кадры.

Акрамя таго, Наталля Качанава падзякавала папярэдняму кіраўніку акадэміі Марату Жылінскаму за тую сістэму, якая пры ім была наладжаная ў навучальнай установе.