Сэлфі з усяго свету дасылаюць на фотаконкурс да II Еўрапейскіх гульняў

15 августа 2018

Яго праводзіць міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з арганізатарамі спартыўнага форуму. Фота прыходзяць з Індыі, Кітая, ЗША, Германіі і іншых краін. Актыўна падключыліся і беларусы. Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 25 кастрычніка зрабіць фота падчас заняткаў спортам ці на фоне спартыўных аб'ектаў. Затым размясціць хэштэг #MINSK-2019 і адправіць па электроннай пошце альбо прымацаваць да заяўкі на сайце радыё "Беларусь". Пераможцы атрымаюць білеты на спаборніцтвы і экіпіроўкі нацыянальнай каманды нашай краіны.