Напярэдадні прафесійнага свята лепшым медыкам уручаныя ўзнагароды

19 июня 2015

На ўрачыстай цырымоніі ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі сёння сабраліся амаль 3 тысячы медработнікаў. Ганаровыя граматы ўручыў мэр Мінска Андрэй Шорац лепшым урачам агульнай практыкі, тэрапеўтам, хірургам, педыятарам і акушэрам-гінеколагам сталічных бальніц і паліклінік.

У Мінска адны з лепшых паказчыкаў па краіне па працягласці жыцця насельніцтва. Усяго у сталіцы больш за 100 устаноў аховы здароўя, у якіх працуе амаль 40 тысяч медработнікаў. Сваё прафесійнае свята яны адзначаць у гэтую нядзелю.