Начальнік упраўлення прафілактыкі і правапарадку ГУУС Мінска адкажа на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў

8 мая 2014
Што можна праносіць на хакейныя трыбуны? Ці сапраўды супрацоўнікі МУС свабодна загаварылі па-англійску? За якія правіннасці могуць папрасіць пакінуць матч і як не страціць ласку ў праваахоўнікаў?

На самыя актуальныя пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў у анлайн-фармаце сёння адкажа выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення прафілактыкі і правапарадку ГУУС Мінска Аляксандр Купчэня. Заходзьце на сайт Белтэлерадыёкампаніі WWW.TVR.BY і пытайцеся.