На сталічных праспектах з'явяцца палосы толькі для грамадскага транспарту

6 февраля 2018

Асобную дарогу для аўтобусаў і тралейбусаў выдзеляць яшчэ на дваццаці вуліцах. У спіс трапілі магістралі, дзе найбольш шчыльны трафік грамадскага транспарту і ёсць як мінімум тры паласы для руху. Усяго ж асобная зона для аўтобусаў і тралейбусаў расцягнецца на 86 кіламетраў.

Спецыялісты адзначаюць, што зараз гэта найбольш эфектыўны і малазатратны спосаб скараціць заторы грамадскага транспарту на сталічных вуліцах. Рэалізацыю праекта завершаць праз два гады.