На вахту памяці ля Вечнага агню заступілі салдаты роты ганаровай варты

22 июня 2018

Сёння мы ўспамінаем сумную старонку ў гісторыі нашай краіны. 22 чэрвеня 41-га года пачалася Вялікая Айчынная вайна. У адно імгненне спакойнае і мірнае жыццё скончылася, пачаліся гады цяжкіх выпрабаванняў, страт і веры ў нашу перамогу.

Цаной незалежнасці сталі жыцці мільёнаў савецкіх грамадзян, Беларусь страціла кожнага трэцяга. Памяць пагранічнікаў і загінуўшых на палях бітваў воінаў ушанавалі і ў Мінску. У 4 раніцы на плошчы Перамогі кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, афіцэры часцей Мінскага гарнізона, ветэраны ведамства і моладзь усклалі кветкі. На вахту памяці ля Вечнага агню заступілі салдаты роты ганаровай варты. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя