На тэрыторыі Беларусі праводзіцца праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму

7 декабря 2022

7 і 8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі на тэрыторыі нашай краіны  праводзіцца праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. На сёння і заўтра запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл гарантавання нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння з навучальнымі мэтамі. Дзяржсакратарыят Савета бяспекі прыносіць выбачэнні за магчымыя нязручнасці.