"Патрэбнае людзям" - у аграгарадок Астроўна Бешанковіцкага раёна прыйшоў прыродны газ

20 мая 2022

"Нягледзячы на санкцыі, Беларусь захоўвае сваю мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця". На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка падчас наведвання аграгарадка Астроўна Віцебскай вобласці. Сюды прыйшоў прыродны газ. Гэта дзявяты населены пункт Бешанковіцкага раёна, жыхарам якога стала даступна блакітнае паліва. Астроўна - перспектыўны аграгарадок (ёсць школа, дзіцячы сад, цэнтр мастацтваў, сельгаспрадпрыемства). Сімвалічны факел запалілі ў прысутнасці мясцовых жыхароў, пасля ўсіх запрасілі на канцэрт. Таксама адбылося ўскладанне кветак да помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай.