На сувязі - гарады-героі

14 апреля 2015

Чарговы радыёмост да Дня Перамогі звязаў сёння Мінск і Тулу. Праект Беларускага радыё дае магчымасць аднапалчанам сустрэцца праз гады і адлегласці і ўспомніць франтавое юнацтва. І, зразумела, расказаць пра ўрачыстыя мерапрыемствы і акцыі да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Чарговы радыёмост “Гарады–героі. Мінск - Тула” - у эфіры нацыянальнага радыё заўтра ў 12:05.