Лясгасы поўначы Беларусі плануюць сабраць не менш як 36 тон яловых і хваёвых шышак

13 декабря 2023

Зіма - час не толькі забаў і навагодніх цудаў, але і час для збору ўраджаю шышак. На поўначы краіны лясгасы прыступілі да нарыхтоўкі сыравіны. Гэта аснова будучага лесу. Ураджай адпраўляюць у лесанасенны цэнтр у Глыбокім - адзін з чатырох у краіне, дзе насенне лясных культур перапрацоўваюць і падрыхтоўваюць да захоўвання. Вольга Маслоўская вывучыла ўвесь ланцужок.