Сёння апошні дзень каляндарнай зімы, але хаваць цёплае адзенне сіноптыкі не рэкамендуюць

29 февраля 2020
Сёння апошні дзень каляндарнай зімы, якая, дарэчы, у гэтым сезоне выдалася вельмі цёплай. Сіноптыкі зафіксавалі плюсавую сярэднюю тэмпературу. Сонечных дзён было больш за палову ўсёй зімы. 

Ад гэтага зафіксаваны і анамальныя прыродныя з'явы: пралескі ў сярэдзіне студзеня, першыя ўкусы кляшчоў у лютым і ажыўленне пчол. Цёплая зіма стала плюсам і ў кашальках беларусаў - кошт ацяплення патаннеў. Ці прынясе такое надвор'е гарачую вясну? Юлія Хмель падводзіць вынікі зімы (відэа).