Больш за палову мінчан атрымалі першы кампанент вакцыны ад COVID-19

3 февраля 2022
Першы кампанент вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за мільён мінчан. Гэта больш за палову насельніцтва сталіцы. Поўнасцю засцераглі сябе ад каранавіруса каля 900 тысяч чалавек. Пункты вакцынацыі працуюць у медустановах, на прадпрыемствах, у гандлёвых цэнтрах і метро. Атрымаць надзейную ахову ад віруса амаль у 150 пунктах можна не толькі дарослым, але і юным мінчанам. Так, штодня з 8 да 20 гадзін прышчэпкі робяць і ў 10-й гарадской клінічнай дзіцячай паліклініцы. За змену укол атрымліваюць амаль чатыры дзясяткі юных пацыентаў.

Медыкі адзначаюць: каранавірусная інфекцыя ў юных пацыентаў працякае ў больш лёгкай форме, чым у дарослых. Але зараз колькасць захворванняў расце і ў дзяцей. Нагадаем, сярод асноўных мер бяспекі - таксама масачны рэжым і выкананне сацыяльнай дыстанцыі.