На праспекце Незалежнасці ў Мінску з'явяцца новыя ліхтарныя слупы

1 сентября 2018

Лямпы эканомныя, зберагаюць да 30 % энергіі. Апоры з тонкага металу дазваляюць значна знізіць траўматычнасць падчас дарожна-транспартнага здарэння. Аднаўляюць светлавое афармленне і на вуліцы Прытыцкага. Ужо ўсталяваны святлодыёдныя фігуры - ласі з ласянём. У вышыню яны каля чатырох метраў. Таксама да Дня горада з'явіцца і святочная ілюмінацыя.

Новы светлавы аб'ект з'явіцца і на плошчы Якуба Коласа. Гэта будуць лісты рукапісу.