Ваенная акадэмія Беларусі сёння расчыніла дзверы для патэнцыяльных абітурыентаў

19 октября 2019

Сцены ўстановы наведалі больш  за тысячу юнакоў і дзяўчат. У праграму экскурсіі ўвайшлі некалькі  пунктаў, дзе маладыя людзі змаглі папрактыкавацца на трэнажорах танкаў і баявых машынах дэсанта. Выставу свайго ўзбраення падрыхтавалі артылерысты, ракетчыкі, факультэт авіяцыі. Ужо ў наступным годзе гэтыя хлопцы і дзяўчаты змогуць паспрабаваць паступіць на ўпадабаную спецыяльнасць. Галоўнае  - добрае здароўе і высокі бал.

Такія дні ў акадэміі праводзяць некалькі разоў на год. Па словах вайскоўцаў, знаёмства з армейскім асяроддзем дапамагае будучым абітурыентам хутчэй зрабіць выбар. Прыемным жа бонусам пасля  завяршэння дня стала салдацкая каша.