На возеры Болецкае прайшлі спаборніцтвы па зімовай лоўлі рыбы

1 марта 2021

На возеры Болецкае ў Гарадоцкім раёне сабраліся аматары зімовай лоўлі рыбы. Тут адбыўся абласны этап конкурсу. Ён аб'яднаў 8 каманд з паўночнага рэгіёна. Гэта пераможцы раённых і міжраённых адбораў, якія прайшлі гэтай зімой. Спаборнічалі ўдзельнікі ў камандным і асабістым заліках. Пераможцы атрымалі рыштунак для зімовай рыбалкі.