"На кантролі Прэзідэнта". Жыллёвае пытанне шматдзетных сем'яў

11 декабря 2019
З наступнага года шматдзетныя сем'і ў Беларусі змогуць атрымаць жыллё на працягу года пасля пастаноўкі на ўлік.

На падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян не раз асаблівую  ўвагу звяртаў і Прэзідэнт Беларусі. Сёння на чарзе тых, хто мае патрэбу ў жыллі, стаяць больш за 37 тысяч вялікіх сем'яў. Гэта толькі 5 % ад агульнага спісу.

Жыллё, дапамогі для шматдзетных, сямейны капітал.  Ужо гэтым вечарам  падрабязна на кожным пункце спынімся ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта".