"На кантролі Прэзідэнта" аб адраджэнні пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС тэрыторый глядзіце ў сераду ўвечар

27 апреля 2020
Дадатковы імпульс для развіцця чарнобыльскіх рэгіёнаў. У Брагінскім раёне пабудуюць порт. Гэта адзін з галоўных праектаў не толькі раёна, але і ўсёй Гомельскай вобласці. Днепр можа стаць кароткай і хуткай дарогай з Чорнага мора да паўночных партоў, а таксама да нашага рынку і вялікага рынку ЕАЭС. 

Пад будаўніцтва ў тым ліку міжнароднага лагістычнага цэнтра вылучана каля 360 гектараў зямлі зблізку вёсак Ніжнія і Верхнія Жары Камарынскага раёна. Меркавана, толькі порт дасць тысячу рабочых месцаў без уліку спадарожных аб'ектаў.

Пётр Раманюк, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама: "Работы ўжо вядуцца. Сёння порт - гэта будучыня. У тым плане, што дасць штуршок для развіцця ўсяго рэгіёна. Гэта рабочыя месцы, гэта жыллё, гэта развіццё інфраструктуры. Порт буйны вельмі - 5 мільёнаў тон перагрузкі нафтапрадуктаў і не толькі".

Інвестдагавор на 64 мільёны долараў з турэцкім бізнесменам падпісалі ў верасні мінулага года. У планах рэалізаваць яго да 2025. Пра тое, як развіваюцца пацярпелыя беларускія тэрыторыі пасля 26 красавіка 1986 года, глядзіце ў новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".