13 лютага ўваходзіць у сілу бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам

18 января 2018

Пра гэта на брыфінгу толькі што паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Грамадзяне нашай краіны і Кітая, якія пражываюць у Ганконгу, атрымаюць права заязджаць, выязджаць, знаходзіцца на тэрыторыі і праязджаць транзітам без віз на працягу 14 дзён. Дарэчы, сёння віза ў Кітай для беларусаў каштуе 30 долараў.