Усёй раднёй на фестываль "Сваякі": Чэрвенскі раён запрашае на сямейнае свята

19 августа 2023

Збіраемся раднёй у Чэрвенскім раёне. Сёння тут стартуе першы міжрэгіянальны фестываль "Сваякі". Праект аўтарскі. У ім возьмуць удзел калектывы мастацкай творчасці, у якіх артыстаў звязваюць паміж сабой роднасныя адносіны. Мерапрыемства прадоўжыцца ўсе выхадныя. Адкрыецца сямейнае свята а 15-й гадзіне ў Смілавіцкім доме культуры. Затым адбудзецца мітынг каля помніка землякам. У афішы "Сваякоў" канцэрт і фольк-флэшмоб, адкрыццё сімвала фестывалю, шэсце ўдзельнікаў, конкурсы, інтэрактывы, а таксама абрад "Сваяцкi пачастунак".