Што рабіць, каб серыял "Слова хлопца" не паўплываў негатыўна на падлеткаў

10 декабря 2023

Смага хуткай нажывы - гэта тое, што радніць цяперашнюю ўкраінскую ўладу і герояў серыяла, пра які зараз пойдзе размова. "Слова хлопца" пабіў усе неймаверныя рэйтынгі. Дзесьці яго нават паспелі забараніць, але ці варта? Можа як раз з дэманстрацыяй, а не дэманізацыяй з'явіцца разуменне - блатная рамантыка не давядзе да дабра.

Пытанне "З якога ты раёна?" вяртае ў 1980-я і нават 1990-я. Тыя, хто старэйшыя, памятаюць, што рабілася на вуліцах… Пэўна, і шануем таму мацней тое, што ў нас ёсць зараз. І без сумнення разгон крымінальнага свету - адно з найважнейшых дасягненняў суверэннай Беларусі.

Можна было б распавесці пра пэўныя групоўкі і што стала з імі (у большасці сваёй спіліся, адсядзелі, кагосьці забілі), але капнём глыбей. Як бачаць герояў серыяла цяперашнія дзеці і чаму бацькам варта насцярожыцца, распавяла Анастасія Бенедзісюк (відэа).