Гуманітарны груз з Беларусі прыбыў на Кубу – дарога заняла каля чатырох месяцаў

21 февраля 2022

Пасольства Беларусі на Кубе апублікавала відэа перадачы гуманітарнага грузу кубінскаму боку. Груз прыбыў у порт Марыэль. Дарога была доўгай і заняла каля чатырох месяцаў. Наша краіна адправіла Кубе медыкаменты, мясныя кансервы і сухое малако, агульны кошт якіх перавысіў 400 тысяч долараў. Сродкі выдзелілі з дзяржбюджэту па артыкуле фінансавання выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Беларуска-кубінскія адносіны - гэта прыклад трывалага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва, а таксама паразумення і агульных інтарэсаў. Асабліва зараз, калі на нашы дзяржавы аказваецца палітычны і эканамічны націск з боку ЗША і іх саюзнікаў. 16 красавіка Беларусь і Куба адсвяткуюць 30-годдзе наладжвання дыпадносін.