На гэтым тыдні ўступае ў сілу пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем

6 августа 2018

На гэтым тыдні ў пятніцу ўступае ў сілу пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем. Грамадзяне нашай краіны змогуць знаходзіцца ў КНР без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш як 90 дзён за год. Гэта правіла дзейнічае і для кітайцаў. Бязвізавы рэжым датычыцца прыватных і турпаездак, а таксама бізнес-камандзіровак. Аднак віза запатрабуецца, калі плануецца навучальная або прафесійная дзейнасць.

Нагадаем, міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме было складзена 10 чэрвеня ў Цындаа падчас рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР.

Дабавім, 2018 - Год турызму Беларусі ў Кітаі. За мінулы год нашу краіну наведалі больш як тры тысяч гасцей з КНР.