Прэзідэнт: Галоўнае багацце Беларусі - гэта людзі

2 февраля 2018

Галоўнае багацце Беларусі - гэта людзі. І мы па праве ганарымся нашай навуковай элітай. Менавіта з такімі словамі Прэзідэнт звярнуўся да навукоўцаў, якія сёння сабраліся ў Палацы Незалежнасці.

Тут прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта Акадэміі навук, доктара навук і атэстатаў прафесара. Гэта прызнанне сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Яны доўгі час працавалі над унікальнымі даследаваннямі, якія папулярызуюць беларускую навуку. Сёння адной з ключавых умоў паспяховага развіцця з'яўляюцца інавацыі ў прамысловасці і АПК, стварэнне новых матэрыялаў і тэхналогій у машынабудаванні і электроніцы, хіміі і біялогіі, медыцыне. Гэтыя сферы вызначаюць узровень жыцця людзей.

Прысуджаныя званні - гэта вялікі крэдыт даверу. Прэзідэнт не ўтойвае, што навукоўцаў гатовы падтрымліваць, але заўсёды чакаюць большага. Нягледзячы на ўрачыстасць моманту, Аляксандр Лукашэнка заклікаў навуковую эліту да адкрытых зносін - выкарыстаць гэтую сустрэчу для дыялогу.