На большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці на дарогах заўтра будзе галалёдзіца

3 декабря 2019
Мокры снег і дождж. На большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці на дарогах будзе галалёдзіца. На заўтра аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Ноччу будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, з парывамі да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 1-6 градусаў. А днём слупок тэрмометра будзе вагацца ад мінус 1 да плюс  4.