На Армейскіх гульнях беларусы на першым месцы ў конкурсе "Палярная зорка"

10 августа 2019
Беларусы выйшлі ў фінал конкурсу "Палявая кухня" Армейскіх міжнародных гульняў. У падмаскоўным Алабіна завяршыўся другі этап. Суддзі аддалі нашай камандзе першае месца. Кухары з 10 краін рыхтавалі стравы па індывідуальнай рэцэптуры, але з аднолькавым наборам прадуктаў. Зараз беларусаў чакае фінал, які адбудзецца 12 і 13 жніўня.

Лідзіруюць беларускія вайскоўцы і ў паветры! Наша каманда на першым месцы пасля першага этапа ў конкурсе "Палярная зорка". На палігоне "Брэсцкі" на працягу шасці дзён спецназаўцы ў поўнай баявой экіпіроўцы адпрацвалі шэраг практыкаванняў, у рамках якіх выканалі комплексныя практыкаванні, што ўключалі ў сябе дэсантаванне на дакладнасць у складзе групы на парашутах з вышыні 1,5 тысячы метраў з грузавым кантэйнерам вагой да 50 кг.

У панядзелак беларусаў чакае другі этап. Вайскоўцы адпрацуюць розныя нарматывы і выканаюць практыкаванні на фоне агульнага тактычнага становішча з мэтай вызначэння найлепшай групы.