Важны сацыяльны аб'ект з'явіўся ў Асіповіцкім раёне

22 октября 2018

Ваенныя інжынеры дапамаглі аб'яднаць вёску Крынка, якую падзяліла рака. Папярэдняя пераправа адслужыла 12 гадоў, але апошнім часам магла прыняць хіба што пешаходаў. Машынам прыходзілася рабіць крук па лясной дарозе. Зімой гэты шлях ператвараўся ў непераадольную перашкоду. На адкрыцці новага моста пабываў Аляксандр Камовіч.

Менавіта так у далёкія часы жыхары вёскі Крынка перасякалі раку Пціч, каб трапіць з аднаго канца вёскі ў іншы. Яўген Паўлавіч сапраўдны старажыл населенага пункта. З 87 гадоў апошнія 45 ён жыве тут і з вялікай цеплынёй адклікаецца аб тутэйшай прыродзе. Гістарычна так склалася, што вёску перасякае рака. Сёння Яўген Паўлавіч перайшоў раку ўпершыню за тры гады.

У савецкія часы мясцовыя карысталіся, што завецца, чым прыходзілася. Ужо ў гісторыі суверэннай Беларусі праз раку сталі наладжваць часовыя пераправы. Апошняя праслужыла 12 гадоў і вясной прыйшла ў непрыдатнасць. На тым берагу засталіся двое пенсіянераў, а таксама дачнікі.

Сяргей Сувееў, старшыня Асіповіцкага раённага савета дэпутатаў:

"Месца без моста было каля паўгода. Тут у нас была пешаходная пераправа, а вось сацыяльныя паслугі, медыцынскія, яны ў нас аб'язджалі. Ёсць кругавая дарога лясная. На вялікі жаль, у нас зараз там жывуць пенсіянеры, і нам прыходзіцца дапамагаць, гэта аўтакрама і іншыя паслугі. Таму мост - гэта больш сацыяльны аб'ект".

Будаўніцтвам моста заняліся вайскоўцы. Падчас узвядзення пераправу арганізавалі на лодках. Салдаты дзяжурылі кругласутачна, каб у любы момант даставіць людзей з аднаго берага на другі.

Гэты драўляны мост ваенныя інжынеры пабудавалі менш чым за месяц. Адзначым, што яго ўзвядзеннем займаліся 9 байцоў-тэрміновікаў 188 інжынернай брыгады. Такая канструкцыя зможа вытрымаць да 35 тон, а тэрмін службы з улікам умоў надвор’я, па запэўненнях вайскоўцаў, складзе да 20 гадоў.

Каб пацвердзіць надзейнасць - навочная дэманстрацыя. Па новым мосце едуць шматтонныя грузавыя машыны. Адзначым, што сёлета ў спісе 188 інжынернай брыгады ўжо 4 аб'екты ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Такія масты вайскоўцы наводзяць пасля зваротаў мясцовых улад. Адзначым, што такая дапамога бязвыплатная. Дабавім, што такія будынкі для ваенных інжынераў гэта ў тым ліку і частка баявой падрыхтоўкі. А вось для мясцовых жыхароў гэта пытанне гэта цывілізацыі, каб у 21 стагоддзі, няхай і 87-гадовы дзядуля, смог хадзіць у магазін або хаця б да суседзяў.