МУС прапрацоўвае магчымасць узаемнага прызнання шэрагу адміністрацыйных правапарушэнняў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы

28 октября 2017

МУС сумесна з расійскімі калегамі прапрацоўвае магчымасць узаемнага прызнання шэрагу адміністрацыйных правапарушэнняў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Гэта дазволіць павысіць бяспеку дарожнага руху ў першую чаргу на прыгранічных тэрыторыях. Пра новаўвядзенні ў кодэксе расказаў прадстаўнік ДАІ МУС Беларусі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Сёння на прыгранічных тэрыторыях дзейнічаюць чатыры пункты кантролю аплаты адміністрацыйных правапарушэнняў. У найбліжэйшы час плануюць увесці пяты - перасовачны - пункт.