Музей гісторыі радыё і тэлебачання адкрылі сёння ў дваццатай сталічнай школе

16 ноября 2015

Рарытэтны дыктафон і гукавыя паштоўкі. На стварэнне такой тэматычнай экспазіцыі натхніла суседства з Белтэлерадыёкампаніяй. За тры гады вучням, іх бацькам і настаўнікам удалося сабраць больш за сотню экспанатаў. Самая каштоўная ў калекцыі - радыёла “Мінск - 61”. Плануецца, што музей “Вытокі” стане асновай для стварэння кінаклуба ці школьнага выдання.

Сярод гасцей на адкрыцці музея прысутнічалі вядучыя тэлеканала “Беларусь 2” Рустам і Равіль Насыравы. Браты прэзентавалі ў школьную калекцыю відэакамеру ад Белтэлерадыёкампаніі. Яна стане першай у экспазіцыі. Дарэчы, такога кшталту школьны музей - адзіны ў Мінску.