Мсціслаў прымае фестываль-кірмаш "Дажынкі-2016"

24 сентября 2016

Мсціслаў сёння стане цэнтрам святкавання фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі-2016". Гасцей і жыхароў горада чакае насычаная праграма. Гэта і выпечка святочнага каравая, і дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, выставы і фотаэкспазіцыі, выступленні творчых калектываў. Створана атмасфера розных гістарычных эпох. Асаблівым падарункам стала адкрыццё ў горадзе Палаца шлюбаў і ўрачыстасцяў і ўнікальнага гістарычнага музея-комплексу "Замкавая гара" (пасля рэканструкцыі).