Беларускія плыўцы працягваюць паспяховае выступленне на Кубку Расіі ў Казані

28 июля 2023

Беларускія спартсмены працягваюць удалае выступленне на Кубку Расіі па плаванні ў Казані. Нашы спартсмены ў скарбонку Беларусі ўжо паклалі чатыры медалі. Аліна Змушко і Ілья Шымановіч заваявалі золата ў брасе на 50 і 100 метраў адпаведна. Анастасія Шкурдай у заплыве на 200 метраў на спіне ўзышла на першую прыступку п'едэстала. У змяшанай эстафеце нашы суайчыннікі таксама адзначыліся, забраўшы серабро.

Сёння спаборніцтвы працягнуцца. Не прапусціце прамую трансляцыю на тэлеканале "Беларусь 5" у 17:55.