Махляры сталі ашукваць беларусаў пад выглядам афармлення шэнгенскіх віз

11 марта 2024

Махляры сталі ашукваць беларусаў пад выглядам афармлення шэнгенскіх віз. Аферыстам паверыла жыхарка Салігорска, перавяла ім 500 рублёў і паведаміла персанальныя звесткі. Паводле інфармацыі МУС, фальшывае агенцтва жанчына знайшла ў сацыяльнай сетцы. З ёй звязаўся "менеджар" і сказаў унесці перадаплату, роўную палове кошту паслугі. Акрамя таго кліентка адправіла зламыснікам фатаграфіі ідэнтыфікацыйнай карты, хатні адрас і нумар тэлефона. Як ашуканцы распарадзяцца асабістымі звесткамі, пакуль не зразумела, але відавочна - сваіх грошай пацярпелая ўжо не верне. Узбуджана крымінальная справа.