У Педагагічным універсітэце далі старт 56-му зорнаму паходу

27 января 2021
Аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай   вайны без складаных тэрмінаў, лекцый і інтэрактыўна раскажуць школьнікам 3 сотні будучых настаўнікаў. Студэнты галоўнай педагагічнай ВНУ краіны адправіліся ў "Зорны паход". Традыцыя з 66-га года ўжо асабісты брэнд БДПУ. Лепшыя студэнты ўніверсітэта аб'ядналіся ў 8 атрадаў, якія наведаюць розныя раёны Мінскай і Гродзенскай абласцей. У трохдзённай праграме не толькі ўскладанне кветак да брацкіх магіл і хвіліны памяці. Удзельнікі вязуць урокі і майстар-класы для школьнікаў. 

Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра адукацыі Беларусі: 
"Яны з'яўляюцца працягвальнікамі Рэзалюцыі Моладзевага форуму, расійска-беларускага, які адбыўся ў 20-м годзе, дзе былі запісаны важнасць і захаванне гістарычнай памяці Вялікай Айчыннай вайны. Аб подзвігу герояў. Каб гэта трансляцыя ішла паміж пакаленнямі. Мы бачым, што ёсць спробы перапісаць гісторыю, сказіць".

Мікіта Рачылоўскі, студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка: "Мой прадзед, мой дзед ваявалі. Хтосьці застаўся інвалідам на ўсё жыццё. Хтосьці з дзяцінства на вайне апынуўся. І з узростам я пачаў разумець, наколькі гэта сур'ёзная падзея. Разумеў, што гэта ў нашай культуры. Гэта не можа быць проста гісторыяй. Я як будучы педагог не магу заставацца ўбаку. Хочацца, каб дзеці былі ў курсе тых падзей, нават самых маленькіх падрабязнасцяў, таму што з гэтых маленькіх падрабязнасцяў выпрацоўваецца тое самае вялікае, якое мы называем памяць, гісторыя, подзвіг".

56-ты раз "Зорны паход" з прыстаўкай "інтэрнацыянальны" - сярод беларускіх студэнтаў навучэнцы БДПУ з Кітая, Расіі і Туркменістана.