Марознае надвор'е ў Мінску захаваецца да канца тыдня

23 января 2019

Тэмпература паветра апусціцца ўначы да мінус 16. У перыяд пахаладання ДАІ нагадвае вадзіцелям аб неабходнасці праверыць транспартны сродак перад паездкай. Асабліва ўважлівымі трэба быць уладальнікам аўтамабіляў на дызельным паліве. У далёкія паездкі ДАІ рэкамендуе браць з сабой цёплыя рэчы і гарачыя напоі, а таксама зараджаны мабільны тэлефон.