Моладзевы лагер "Бе-Lа-Русь" адкрыўся на стыку меж Беларусі, Латвіі і Расіі

28 июля 2017

26-ы раз палатачны гарадок аб'яднаў 600 крэатыўных і таленавітых хлопцаў і дзяўчат. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: падчас Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала інтэрнацыянальнае моладзевае падполле, а ўжо ў мірны час у памяць пра воінскае братэрства на мяжы трох рэспублік насыпалі Курган Дружбы. Удзельнікаў чакаюць творчыя конкурсы, патрыятычныя акцыі і, вядома ж, песні ля вогнішча.