Моладзь прэзентавала інавацыйныя праекты ў сталіцы

15 февраля 2017

Бранятэхніка Другой сусветнай, шпуля Тэслы і робат-будаўнік - свае інавацыйныя праекты ў сталіцы прэзентавала моладзь. 16-я гарадская выстава тэхнічнай творчасці ў Палацы дзяцей і моладзі аб'яднала чатыры сотні экспанатаў. Вынаходкі дэманстравалі ў 10 намінацыях - ад архітэктурнага і ваенна-гістарычнага макетавання да дызайну і робататэхнікі.

Выстава прымеркавана да Года навукі і працягнецца да 10 сакавіка. Па выніках пераможцы прымуць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.