Малочны тыдзень заўтра пачнецца ў Мінску

19 мая 2013

Акцыя пройдзе ва ўсіх буйных гандлёвых пунктах сталіцы. Пакупнікоў чакае паўсотні дэгустацый малочнай прадукцыі – тварожных дэсертаў, сыроў, ёгуртаў і глазураваных сыркоў. Дарэчы, у магазінах іх можна будзе не толькі пакаштаваць, а і набыць са скідкай ад 10 да 15 працэнтаў. Спакушаць жыхароў сталіцы свежымі і смачнымі малочнымі прадуктамі на працягу тыдня будуць 20 спецыялізаваных прадпрыемстваў краіны.