Мабільная кухня для жыхароў і гасцей беларускай сталіцы

18 июня 2019

Усё больш фуд-тракаў можна сустрэць у Мінску і пакаштаваць гастранамічныя навінкі. Хіт сезона -  чэшская выпечка, аладкі з марожаным і ice tea  - ледзяны цытрусавы чай. Усё гэта прапануецца у фармаце take away (на вынас). А натхніцца кулінарнымі тэндэнцыямі можна ў гастрадворыку  -  пад адкрытым небам арганізуюць майстар-класы.

Яшчэ больш гастранамічных навінак прапануюць падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Фуд-корты размесцяцца і каля галоўных арэн спаборніцтваў.