Адзін з прыярытэтаў праграмы гэтай пяцігодкі - знешняя палітыка

18 июня 2016

Штодня ў "Панараме" мы расказваем аб ключавых дасягненнях, з якімі нам удалося прыйсці да пятага народнага веча. Адзін з прыярытэтаў праграмы цяперашняй пяцігодкі - знешняя палітыка. Тут нязменны прынцып - шматвектарнасць. Вядома, у першую чаргу - гэта краіны-суседзі. Але стаўку робім і на ўзмацненне ўзаемадзеяння з заходнім вектарам. Арыенцір на канструктыўны дыялог у гэтым кірунку быў адобраны ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу. За апошнія гады ўдалося нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам і з Амерыкай. На сусветнай арэне актыўна выкарыстоўваючы трыбуны ААН, АБСЕ, Руху недалучэння, Беларусь пацвярджае імідж міралюбнай дзяржавы. У гэтым упэўніліся і ўдзельнікі гістарычнай сустрэчы нармандскай чацвёркі ў Мінску.

Прадоўжыць Аляксей Адашкін (вiдэа).