Мабілізацыя ў Беларусі не праводзіцца - праходзіць планавая работа па зверцы ўліковых даных грамадзян

19 октября 2022

У Беларусі праходзіць планавая работа па зверцы ўліковых даных грамадзян. Аб гэтым расказаў журналістам прадстаўнік Генштаба Узброеных сіл. Аляксандр Шальпук акцэнтаваў увагу: мабілізацыя ў Беларусі не праводзіцца, усе чуткі і домыслы аб гэтым у некаторых тэлеграм-каналах - фэйк. Пры гэтым выклік грамадзян для размовы праводзіцца ў рабочым парадку, у тым ліку па тэлефоне і позвамі. Работа па зверцы ўліковых даных праходзіць у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы і будзе завершана да канца года.