Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел сёння адзначае дзень нараджэння

19 февраля 2019

Патрыяршаму Экзарху 67 гадоў. У розныя гады ён служыў у прыходах у Ізраілі, ЗША, Канадзе, Аўстрыі і Венгрыі. І вось ужо 5 гадоў з'яўляецца Прадстаяцелем Беларускай праваслаўнай царквы. З днём нараджэння Мітрапаліта Паўла павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя і поспехаў у ажыццяўленні ўсіх задум на карысць царквы і беларускага народа.