Затрымана самая буйная партыя гашышу за 10 гадоў

29 октября 2020

668 кілаграмаў гашышу - cамая буйная партыя наркотыку за апошнія 10 гадоў. Беларускія мытнікі паведамляюць, што спынена спроба незаконнага ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза больш чым паўтоны гашышу. Гэтая партыя разлічана на 3,3 млн доз, а агульны кошт на чорным рынку складае каля 13,4 млн долараў. Вядома, што наркотыкі былі схаваныя ў марскім кантэйнеры. Груз везлі аўтамабільным транспартам з Рыгі праз пункт пропуску "Урбаны", што на беларуска-латвійскай мяжы, пад выглядам пестыцыдаў. Канчатковы атрымальнік па дакументах - камерцыйная расійская фірма.

Мытнымі органамі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Кантрабанда наркотыкаў". Вадзіцель транспартнага сродку, а гэта 44-гадовы грамадзянін Беларусі, затрыманы. І зараз мытнікі ва ўзаемадзеянні з МУС вызначаюць усіх, хто мае дачыненне да канала паставак наркотыку і рынкаў збыту.