Містычная пятніца 13-га сёння ўдвая небяспечная

13 июня 2014

Вынік двух магутных успышак на сонцы зямляне адчуюць ужо сёння. Гэтую пятніцу трынаццатага - і без таго асаблівы дзень для забабонных - суправаджаюць яшчэ і сур'ёзныя магнітныя буры. Нагадаем, успышкі на сонцы навукоўцы зафіксавалі 9 і 10 чэрвеня. З'ява ў прынцыпе, не рэдкая, калі б не так званы клас - гэтым разам успыхнула сонца на вышэйшую адзнаку рэнтгенаўскага выпраменьвання - ІКС.


Для людзей жа, схільных да сардэчна-сасудзістых захворванняў, вынік гэтай з'явы, тыя самыя магнітныя буры - падстава асоба дбайна сёння сачыць за станам свайго здароўя.