Сусветная грамадскасць сёння адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў халакосту

27 января 2018

Дата 27 студзеня вылучаная таму, што ў гэты дзень савецкімі войскамі пад камандаваннем маршала Конева быў вызвалены адзін з найбуйнейшых лагераў смерці - Асвенцым. Яго стваралі спецыяльна для знішчэння еўрапейскага грамадзянскага насельніцтва. За 5 гадоў там было забіта больш за паўтара мільёна чалавек 27-мі нацыянальнасцяў.

Ганна Галінская, намдырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: "На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння. У экспазіцыі музея ёсць карта, на якой адзначаныя найбуйнейшыя з іх і дадзена колькасць знішчаных у тым або іншым раёне. На тэрыторыі Беларусі было створана больш за 79 гета. Самае буйное з якіх было Мінскае гета".

У Беларусі дзейнічаў і самы буйны ў СССР лагер смерці Трасцянец. Гісторыкі і сёння не могуць назваць дакладную лічбу знішчаных людзей.