Даручэнні па сельскай гаспадарцы, агляд артылерыйскай базы ўзбраення і размова пра перспектывы ювелірнага завода "Крышталь" - Прэзідэнт наведаў Гомель

17 ноября 2023

Усе грані беларускай бяспекі - ваеннай, эканамічнай і харчовай - сёння былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Рабочы дзень кіраўніка дзяржавы прайшоў у Гомелі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай артылерыйскай базы ўзбраення і пабываў на знакамітым гомельскім "Крышталі" - прадпрыемстве, дзе камяні ператвараюць у шэдэўры. Алмазаапрацоўка і ювелірная вытворчасць Беларусі павінны перасягнуць сусветны ўзроўвень. Такую высокую планку ставіць Прэзідэнт.

Даручэнні былі і па сельскай гаспадарцы. На ўсходзе краіны шмат недапрацовак - яшчэ непачаты край работы, нягледзячы на завяршэнне актыўнага аграрнага сезона. Рабочая паездка Прэзідэнта была рознапланавай. Аднак галоўная думка ў простым - давайце ў кожнай сферы працаваць крышачку лепш, каб выходзіць на лепшы вынік у краіне. З падрабязнасцямі - Наталля Брэвус (відэа).