Міратворчая рота 103-й паветрана-дэсантнай брыгады ССА вылецела ў Казахстан

6 января 2022
Беларускі кантынгент міратворцаў АДКБ вылецеў у Казахстан. Гэта міратворчая рота з саставу 103-й паветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Міністр абароны нашай краіны Віктар Хрэнін адзначыў, што ў падраздзяленне ўваходзяць толькі кантрактнікі, яны прайшлі навучанне для выканання такіх задач.