Мінулай ноччу свет назіраў адразу дзве рэдкія астранамічныя з'явы

28 июля 2018

Самае доўгае зацьменне Месяца і вялікае супрацьстаянне Марса. Поўнае зацьменне пачалося ў 22:30 па мінскім часе і доўжылася 4 гадзіны. Месяц знаходзіўся блізка да апагею да месца максімальнага выдалення ад нашай планеты і быў значна меншы за цень, адкіданы Зямлёй. Яна цалкам зацямніла бачную паверхню Месяца, чаму спадарожнік афарбаваўся ў барвяна-чырвонае адценне. Дарэчы, зацьменне супала з іншай астранамічнай падзеяй - вялікім супрацьстаяннем Марса і Сонца. Чырвоная планета максімальна наблізілася да Зямлі і абагнала ў бляску Юпітэр. Так Марс стаў у гэтую ноч самым яркім пунктам пасля Сонца, Месяца і Венеры. Наступнае вялікае супрацьстаянне Марса чакаецца праз 17 гадоў.

Рэдкія з'явы былі бачныя з шматлікіх месцаў нашай планеты, у тым ліку і з Беларусі. Карыстальнікі сацсетак дзеляцца яркімі фота. Шматлікія адзначалі выключную прыгажосць зацьмення, а таксама радаваліся таму, што ім удалося асабіста назіраць рэдкую касмічную з'яву.